Перайсці да зместу

Пржэмысл Отакар II

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пржэмысл Отакар II
чэшск.: Přemysl Otakar II.
ням.: Ottokar II.
Кароль Чэхіі
22 верасня 1253 — 26 жніўня 1278
Папярэднік Вацлаў I
Пераемнік Вацлаў II
Герцаг Аўстрыі
6 снежня 1250 — 21 лістапада 1276
Папярэднік Вацлаў I
Пераемнік Рудольф I
Герцаг Штырыі
1260 — 1276
Папярэднік Бела IV
Пераемнік Рудольф I
Герцаг Карынтыі
1269 — 1276
Папярэднік Ульрых III
Пераемнік Рудольф I

Нараджэнне 1233[1]
Смерць 26 жніўня 1278
Месца пахавання
Род Пржэмысловічы
Бацька Вацлаў I[2]
Маці Кунігунда Швабская[d][2]
Жонка Маргарыта фон Бабенберг[d][3], Кунігунда Славонская[d][2][3] і Agnes of Kuenring[d]
Дзеці Кунегунда Чэшская, Вацлаў II[2], Мікулаш I, Агнеса Чэшская[d], Элізабет[d], Ян[d], Agnes, daughter of Ottokar II[d] і Markéta[d][4]
Веравызнанне Каталіцкая Царква
Бітвы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пржэ́мысл О́такар II (чэшск.: Přemysl Otakar II.), таксама вядомы як Отакар II (ням.: Ottokar; 123326 жніўня 1278) — кароль Чэхіі (Багеміі) з 22 верасня 1253 (каранацыя 25 снежня 1261), герцаг Аўстрыі з 6 снежня 1250 па 21 лістапада 1276. З дынастыі Пржэмысловічаў.

Пржэмысл Отакар быў другім сынам чэшскага караля Вацлава I і Кунігунды Гогенштаўфен, унучкі імператара Фрыдрыха I Барбаросы. Пасля смерці свайго старэйшага брата Уладзіслава ў 1247 г. Отакар стаў адзіным спадчыннікам чэшскага прастола.

Пры жыцці бацькі Отакар кіраваў Маравіяй, а ў 1248 г. незадаволеныя чэшскія арыстакраты прапанавалі маладому прынцу ўзначаліць паўстанне супраць свайго бацькі і атрымаць карону чэшскага каралеўства. Вацлаў I, аднак, змог стрымаць славалюбства свайго сына і на кароткі час нават пасадзіў яго ў турму. Пасля вызвалення актыўнасць Пржэмысла Отакара II накіравалася ў новае рэчышча: у бок Аўстрыі.

Уступленне на прастол Аўстрыі

[правіць | правіць зыходнік]

Пасля згасання ў 1246 г. дынастыі Бабенбергаў у Аўстрыі на некалькі гадоў запанавала анархія. Шматлікія прэтэндэнты на прастол не карысталіся папулярнасцю ў аўстрыйскага дваранства, спробы імператара Фрыдрыха II падпарадкаваць сабе герцагства таксама праваліліся. Сітуацыяй скарысталіся суседнія дзяржавы — Чэхія, Венгрыя, Баварыя, якія паспрабавалі адарваць частку прыгранічных тэрыторый і перыядычна руйнавалі аўстрыйскія землі. У 1250 г. жадаючы ўрэгуляваць пытанне пераходу ў спадчыну прастола, аўстрыйскія дваране абралі герцагам Аўстрыі Пржэмысла Отакара II. Отакар меркаваў, што мае некаторыя дынастычныя правы на аўстрыйскі прастол, паколькі Гертруда, пляменніца апошняга аўстрыйскага герцага, была першым разам замужам за яго братам Уладзіславам, які памёр у 1247 годзе. Отакар II уступіў у Вену і ў лютым 1252 г. ажаніўся з пажылой ужо Маргарытай Бабенберг, старэйшай сястрой апошняга аўстрыйскага герцага і ўдавой германскага караля Генрыха VII. Аднак Гертруда, пляменніца Маргарыты, якая таксама мела правы на аўстрыйскі прастол, ажанілася ў гэты ж час (1252) з Раманам, сына Данілы Галіцкага, якога падтрымліваў венгерскі кароль. У выніку пачалася працяглая вайна за прастол паміж Чэхіяй і Венгрыяй. Войскі Данілы Галіцкага, бацькі Рамана, уварваліся ў Чэхію, а венгерская армія ў Штырыю. Пржэмысл Отакар II быў разбіты ля Опавы, аднак Даніла Галіцкі неўзабаве выйшаў з вайны. У 1254 г. паміж Чэхіяй і Венгрыяй быў заключаны мірны дагавор, які прадугледжваў прызнанне Отакара II герцагам Аўстрыі і перадачу Штырыі Венгрыі.

Кароль Чэхіі і заснаванне Кёнігсберга

[правіць | правіць зыходнік]
Отакар II Пржэмысл

У 1253 г. пасля смерці бацькі Пржэмысл Отакар II узышоў на чэшскі прастол. Скарыстаўшыся ўсталяваннем міру з Венгрыяй, кароль у 1254 г. распачаў па прапанове Папы Рымскага крыжовы паход на язычнікаў Прусіі. Падчас паходу ў студзені 1255 Отакар і Вялікі магістр Тэўтонскага ордэна Попа фон Остэрна заклалі ордэнскую крэпасць Кёнігсберг у ніжнім цячэнні ракі Праголі. Усталяваныя Отакарам сяброўскія адносіны паміж Чэхіяй і Ордэнскай дзяржавай існавалі аж да сярэдзіны XV стагоддзя. Адрэстаўраваная ў 2005 годзе скульптура Отакара на Каралеўскай браме — адзіная яго пластычная выява на тэрыторыі Калінінградскай вобласці.

Пашырэнне дзяржавы

[правіць | правіць зыходнік]
Уладанні Пржэмысла Отакара II у 1253—1271

У сваіх уладаннях кароль праводзіў палітыку цэнтралізацыі, абапіраючыся на царкву і гарады, якім ён падаваў шырокія прывілеі. Гэта выклікала ўзнікненне арыстакратычнай апазіцыі рэжыму Отакара II. Аднак спачатку каралю ўдавалася стрымліваць апазіцыйныя настроі (так у 1265 г. ён загадаў разбурыць усе баронскія замкі, пабудаваныя без каралеўскай санкцыі) і з поспехам займацца пашырэннем сваёй дзяржавы.

У 1260 г. саслоўі Штырыі паўсталі супраць венгерскай улады, чым скарыстаўся кароль Отакар II, які разбіў армію венграў пры Крэсенбруне і далучыў Штырыю да сваіх уладанняў. У 1266 г. кароль авалодаў графствам Эгер (Хеб) на крайнім захадзе Чэхіі. У 1269 г. пасля смерці герцага Карынтыі і Крайны Ульрыха III, які адпісаў свае ўладанні Отакару, апошні стаў кіраўніком гэтых герцагстваў. У 1272 г. кароль быў прызначаны генерал-капітанам Фрыўлі, што зрабіла яго фактычным кіраўніком Аквілейскага патрыярхата і Істрыі. У выніку напачатку 1270-х гг. тэрыторыя дзяржавы Пржэмысла Отакара II стала ахопліваць велізарную тэрыторыю ад Судэтаў да Адрыятыкі.

Помнік на Дзюрнкруцкім полі, дзе загінуў Пржэмысл Отакар II

Барацьба з Габсбургамі і паражэнне

[правіць | правіць зыходнік]

Пашырэнне ўладанняў Пржэмысла Отакара II прыйшлося на гады хаосу ў Германіі і бесперапыннай барацьбы розных груповак за імперскі прастол. Отакар дзейна падтрымліваў анархію ў Германіі, разумеючы, што слабасць намінальных імператараў (Рычарда Корнуальскага і Альфонса Кастыльскага) дазволіць яму захопліваць і ўтрымліваць землі, населеныя немцамі. У той жа час ён ахвотна заклікаў немцаў да сябе на службу, дапамагаў ім рассяляцца ў сваім каралеўстве, чым выклікаў незадаволенасць сярод чэхаў.

У 1273 г. каралём Германіі быў абраны граф Рудольф Габсбург, які пачаў праводзіць палітыку адраджэння імперыі. Яму ўдалося прыйсці да пагаднення з Папам, што дазволіла яму актыўна заняцца ўмацаваннем сваёй улады ў Германіі. Натуральна, што адным з першых праціўнікаў Рудольфа I стаў Пржэмысл Отакар II, чые шырокія ўладанні давалі яму магчымасць пачувацца незалежна ад караля Германіі. У 1274 г. Рудольф запатрабаваў ад Отакара II прысягі ў вернасці і вяртання імперскіх ленаў, незаконна занятых чэшскім каралём, гэта значыць Аўстрыі, Штырыі, Карынтыі і Крайны. Адмова Отакара II прывяла да абвяшчэння яго ў 1275 г. здраднікам. Кароль Германіі знайшоў падтрымку ў аўстрыйскага дваранства і біскупаў Пасау, Зальцбурга, Бамберга і Рэгенсбурга. Імперская армія ўварвалася на тэрыторыю Аўстрыі і Штырыі і прымусіла Отакара II заключыць у 1276 г. мір, коштам адмовы ад усіх сваіх уладанняў, акрамя Чэхіі і Маравіі. Аднак ужо ў наступным годзе Отакар паспрабаваў вярнуць свае землі сілай. У 1278 г. у бітве ля Сухіх Крут чэшскія войскі былі разбіты арміяй Рудольфа I (на баку чэшскага караля выступалі некаторыя нямецкія княствы, у прыватнасці Саксонія і Мейсен, на баку Габсбурга ваявалі венгры і нават полаўцы, якіх даслаў венгерскі кароль Ласла IV. Отакар ваяваў да канца, знаходзячыся ў ар’ергардзе, і загінуў у бітве. Пасля некалькіх перапахаванняў магіла караля была перанесена ў 1373 г. у сабор Святога Віта ў Пражскім градзе.

Смерць Отакара II у 1278 г. прывяла да пераходу аўстрыйскіх земляў пад уладу дому Габсбургаў. На змену кароткачасоваму чэшскаму дамінаванню ў рэгіёне прыйшла ўлада аўстрыйскіх Габсбургаў.

Сям’я, дзеці і ўнукі

[правіць | правіць зыходнік]

1-я жонка: (з 1252, развод) Маргарыта фон Бабенберг (пам. 1267), дачка Леапольда VI, герцага Аўстрыі. Дзяцей не мелі.

2-я жонка: (з 1261) Кунгута (Кунігунда) Расціслаўна (1245—1285), дачка Расціслава Міхайлавіча, князя Галіцкага і Чарнігаўскага. Мелі 4 дзяцей, у тым ліку:

Згадваецца ў «Чысцілішча» Дантэ Аліг’еры.

Зноскі

  1. Lundy D. R. Premysl II Ottokar, King of Bohemia // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б в г Kindred Britain
  3. а б (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  4. Pas L. v. Genealogics — 2003.
  • История Чехословакии. — М., 1953
  • Митрофанов, П. История Австрии с древнейших времён до 1792 г. — М., 2003
  • Пристер, Е. Краткая история Австрии. — М., 1952
 Папярэднік 
Вацлаў I
  кароль Чэхіі
12531278
Пераемнік
Вацлаў II
 Папярэднік 
Фрыдрых Бадэнскі
  герцаг Аўстрыі 
12511276
Пераемнік
Рудольф I
 Папярэднік 
Бела IV
  герцаг Штырыі 
12601276
 Папярэднік 
Ульрых III
  герцаг Карынтыі
і Крайны
12691276